Беларусак вызвалілі з сэксуальнага рабства ў Джакарце

Дзяўчат з Беларусі, якім не было і 22 гадоў, вызвалілі з сэксуальнага рабства ў Інданэзіі ўкраінскія праваахоўнікі. Разам з беларускамі інтымныя паслугі пад прымусам аказвалі таксама грамадзянкі Украіны, Казахтсана і Узбекістана, усяго некалькі дзесяткаў чалавек. Вярбоўкай дзяўчат у замежных гасцініцах займалася крымінальная групоўка — узбек і 2 украінкі. Дзяўчын запрашалі працаваць фотамадэлямі ў сталіцу Інданэзіі Джакарту. На месцы ў іх забіралі пашпарты і трымалі гвалтам у адным з мясцовых гатэляў, да таго ж прымушалі прымаць наркотыкі.

Цяпер зламыснікаў затрымалі, а дзяўчат адправілі дадому. За гандаль людзьмі з мэтай сэксуальнага выкарыстання злачынцам пагражае ад 5 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе сайт www.podrobnosti.ua.