Беларусам дазволяць будаваць дом не 3, а 7 гадоў

Агульны тэрмін будаўніцтва дома на зямельным участку ў Беларусі можа быць падоўжаны да 7 гадоў. Пра гэта паведаміў сёння старшыня Дзяржкаммаёмасці Георгій Кузняцоў, перадае БЕЛТА.

Указ №87 вызначаў, што грамадзянін, які атрымаў зямельны ўчастак, цягам трох гадоў павінен пабудаваць там дом. Іначай участак мог быць у грамадзяніна канфіскаваны.