Беларусам дазволяць хаваць свой узрост пры ўладкаванні на працу

Гэта паведаміла намесніца старшыні камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Ларыса Багдановіч, перадае interfax.by.



Па яе словах, наймальнікам забароняць пры прыёме на працу ўлічваць не толькі ўзрост патэнцыйнага работніка, але і яго месца жыхарства. Калі папраўкі будуць прынятыя, кажа Багдановіч, то графа пра ўзрост і месца жыхарства ў анкеце пры прыёме на працу знікне. Акрамя таго, калі работнік зразумее, што яго не ўзялі на працу з-за ўзросту, ён можа падаць у суд на наймальніка за дыскрымінацыю.



Нагадаем, 17 траўня дэпутаты ў першым чытанні прынялі папраўкі ў Працоўны кодэкс, прыняты 14 гадоў таму. Змены і дадаткі ўносяцца ў 170 артыкулаў кодэкса, што складае больш за палову.



Фота — knews.by