Беларусам ізноў абяцаюць заробак у 500 долараў

На працягу 2010 года ў краіне абяцаюць падняць тарыфную стаўку і давесці намінальны заробак да 500 даляраў, піша "Народная газета". Такія планы былі агучаныя на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях. Намінальны налічаны заробак да канца года складзе каля 500 долараў. Такую лічбу паведаміў намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур. У бюджэтнай сферы захаваецца дзяржаўнае рэгуляванне аплаты працы на падставе змены тарыфнай стаўкі.

Рост заробкаў працаўнікоў бюджэтнай сферы будзе залежаць ад дынамікі паступленняў у бюджэт. Нагадаем, з 1 студзеня 2010 года тарыфная стаўка першага разраду ўсталяваная ў памеры 81 тысячы рублёў, а мінімальны заробак — на ўзроўні 258 тысяч.