Беларусам Польшчы рэкламуюць дасягненні беларускага ўраду
Беларусы, якія жывуць у Польшчы, разам з запрашэннямі на выбары атрымалі справаздачы аб сацыяльна-эканамічным становішчы гістарычнай радзімы, паведамляе БелаПАН. У гэтым тэксце, у прыватнасці, гаворыцца, што Беларусь шмат гадоў дэманструе ўстойлівы эканамічны рост і значныя поспехі ў падвышэнні ўзроўню дабрабыту людзей і іх сацыяльнай абароненасці. У тэксце таксама апісваюць дасягненні краіны ў барацьбе з беспрацоўем, рост прамысловага патэнцыялу, заробкаў і пенсіяў. Адзначаецца, што ў Беларусь прыязджае людзей болей, чым з’язджае з яе. Са справаздачы можна зрабіць выснову, што Беларусь апераджае па шмат якіх паказніках усе краіны СНД і шэраг буйных развітых краінаў, у тым ліку Вялікабрытанію, ЗША і Францыю.