Беларусам раздадуць біяметрычныя пашпарты не раней, чым праз 2 гады
Міністр ўнутраных спраў Беларусі абяцае перавесці ўсіх беларусаў на біяметрычныя пашпарты. Ва ўпраўленні па грамадзянстве і міграцыі МУС пярэчаць, што справа гэта не хуткая Міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў выступіў перад дэпутатамі камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнiкоў, якія абмяркоўвалі ўвядзенне біяметрычных пашпартоў згодна з дамовамі ў рамках СНД.
Спадар Куляшоў заявіў, што планавы кошт біяметрычнага пашпарта будзе каля 5 долараў. На чыпе такога пашпарта, хутчэй за ўсё, будуць лічбавы фотаздымак, электронны подпіс і адбіткі пальцаў. Па словах міністра, біяметрычны пашпарт будзе абавязковы найперш для тых, хто будзе выязджаць за мяжу.
Кіраўнік ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун кажа, што нават пасля прыняцця рашэння аб увядзенні біяметрычных пашпартоў павінна яшчэ прайсці каля двух год, каб перайсці на новую сістэму. І дзеля выгоды грамадзян перасякаць мяжу ў гэты час можна будзе і па звычайных пашпартах, кажа Аляксей Бягун.
Але ўвогуле да абвешчанага на паседжанні пераходу Беларусі на біяметрычныя пашпарты яшчэ далёка.
Аляксей Бягун: "Законапраект яшчэ не падрыхтаваны, яшчэ ідзе вывучэнне. Яшчэ рана казаць пра біяметрычны пашпарт. Можа быць, і ў наступным годзе пытанне яшчэ будзе дадаткова вывучацца".
І кошты не такія адназначныя, як кажа міністр МУС. На гэты конт спадар Бягун зазначае:
Аляксей Бягун: "Рашэння пакуль няма, таму што кошт мікрачыпа для пашпарта ўвесь час змяняецца. Некаторыя эксперты кажуць, што ён будзе каштаваць 5 еўра, некаторыя - 30. Вось такі дыяпазон".
Пра тое, што праекта пастановы ці закона аб біяметрычным пашпарце яшчэ няма, кажа і сябра камiсii па міжнародных справах Палаты прадстаўнiкоў дэпутат Раман Корап.
Раман Корап: "Я пакуль не ў курсе. У планах на восеньскую сесію ў планах гэтага закону не было".
Фота - Беларускі дом друку