Беларусаў папярэджваюць пра штрафы за няправільны збор грыбоў

Штрафы за няправільны збор грыбоў пагражаюць беларусам. Пра гэта папярэджвае Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя. Напрыклад, за зрэзаныя ў лесе лісічкі дыяметрам меншым за 1,5 см давядзецца заплаціць штраф у памеры 700 рублёў.
Як паведамляе тэлеканал ОНТ, галоўнае парушэнне пры зборы грыбоў - разбурэнне лясной посцілкі, асабліва гэта шкодзіць лісічкам. Пры зборы ягад забараняецца ўжываць механічныя прыстасаванні, якія наносяць пашкоджанні ягаднікам і зніжае ўраджай у наступныя гады.

Прамысловы спосаб збору грыбоў і ягад караецца асабліва строга - да 500 базавых велічыняў. А гэта больш за 17 мільёнаў рублёў.