Беларусаў Расіі просяць фінансава падтрымаць стварэнне музея Адамовіча

Прадстаўнікі беларускай грамадскасці звярнуліся да беларусаў Расіі па падтрымку ў зборы сродкаў на стварэнне музея пісьменніка Алеся Адамовіча.

Ліст да старшыні аўтаноміі "Беларусы Расіі" Валерыя Казакова падпісалі дачка пісьменніка Наталля Адамовіч, старшыня таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч і старшыня рады ЗБС "Бацькаўшчына" Алена Макоўская.

У ім адзначаецца, што ў гарадскім пасёлку Глуша Адамовіч жыў з 1928 года. Пахаваны пісьменнік на мясцовых могілках. У пасёлку, ды ва ўсёй Беларусі няма ніводнага помніка і музея Адамовіча, падкрэсліваецца ў лісце.

Аўтары зварота адзначаюць, што маюць намер стварыць у будынку былой аптэкі, размешчанай насупраць даваеннага дома Адамовічаў, музея, прысвечанага жыццю і творчасці пісьменніка. Аднак гэты будынак мае патрэбу ў капітальным рамонце, паведамляе БелаПАН.