Беларусаў стала на паўмільёна менш
За 10 гадоў колькасць насельніцтва Беларусі зменшылася на 541 тысячу чалавек і склала 9 мільёнаў 504 тысячы чалавек. Вынікі перапісу 2009 года агучылі сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Найбольш насельніцтва скарацілася ў Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях. А вось жыхароў Мінску наадварот стала больш на 156 тысяч. Цяпер у сталіцы жыве 1 мільён 837 тысяч чалавек.