Беларусаў у Латвіі паменела на 40 тысяч

За апошнія 20 гадоў колькасць беларусаў, якія пражываюць у Латвіі, скарацілася на 40 тысяч чалавек. У 1989 годзе яны складалі 4,5% ад насельніцтва краіны (119 тысяч 700 чалавек). Да 2010 года іх засталося толькі 80 тысяч 532 чалавекі, ці 3,6% ад агульнай колькасці жыхароў. У той жа час, этнічных рускіх у Латвіі за гэты час паменела амаль на 6,4% (больш чым на 280 тысяч). Украінцаў таксама стала менш на 1% — іх колькасць скарацілася да 55,7 тысяч.

Па звестках Ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі латвійскага МУС, латышоў у Латвіі за кошт натуральнага прыросту паболела на 7,3%.