Беларусаў, якія паляць, не будуць браць на працу?
Беларусаў, якія паляць, прапануюць не браць на працу. У Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміалогіі і грамадскага здароўя распрацаваная першая ў нашай краіне комплексная праграма барацьбы супраць тытуню на 2008-2010 гады.
Яна прапануецца для абмеркавання грамадскасці і дзяржаўным структурам. Медыкі лічаць, што штогод у Беларусі ад хваробаў, звязаных з паленнем, памірае 15500 чалавек. Паленне абвінавачваюць у распаўсюдзе практычна ўсіх хваробаў.
У праграме пазначана неабходнасць “рэкамендаваць кіраўнікам арганізацый аховы здароўя, спорта і турызму, установаў адукацыі пры прыёме на працу і заключэнні кантрактаў увесці пункт пра забарону палення”.
Таксама прапануецца заканадаўча абараніць тых, хто не паліць, ад атрутнага дыму. Мусіць быць распрацаваны і зацверджаны нарматыўна-прававы акт, які вызначыць месцы масавага знаходжання людзей зонамі, вольнымі ад палення.
Мяркуецца, што праграма будзе прынятая ў канцы 2007-га – у пачатку 2008 года.
Белорусские новости