"Беларусьфільм" пачаў працу над двума новымі праектамі

На Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" пачалася праца над двума новымі праектамі: тэлевізійным фільмам пад працоўнай назвай "Пакуль мы жывыя" і серыялам "Цень самурая".
Пра гэта паведаміла спецыяліст па рэкламе і фестывальнай дзейнасці сектара рэкламы кінастудыі Алена Юркевіч. Паводле яе слоў, здымаць дзвюхсерыйную меладраму "Пакуль мы жывыя" будзе вядомы беларускі рэжысёр Сяргей Сычоў па сцэнары Фёдара Конева, які ўжо амаль 40 гадоў цесна супрацоўнічае з "Беларусьфільмам".

Серыял "Цень самурая" — гэта іранічная гісторыя ў класічным дэтэктыўным жанры. Рэжысёрам карціны выступіў Ігар Чацвярыкоў, які знаёмы беларускаму гледачу па тэлевізійным серыяле "Тры талеры".

Таксама ў працэсе здымак знаходзяцца карціны "Вясёлы салдат", "Зграя", дзіцячая казка "Навагоднія прыгоды ў ліпені" і камедыя "На спіне ў чорнага ката".

БЕЛТА