Беларусьфільм: Тэлеканалы не жадаюць паказваць беларускія мультфільмы
Штогод у Беларусі выходзіць толькі 5-6 новых анімацыйных фільмаў, але беларускае тэлебачанне не бярэ іх у пракат. Пра гэта распавяла галоўны рэдактар нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Наталля Сцяжко, паведамляе "Белорусский Партизан". Нягледзячы на гэта, беларускія мультфільмы ўвесь час удзельнічаюць у розных анімацыйных фэстах. Яшчэ не было выпадку, каб нашы мультыплікатары прыехалі без дыплома.
Нашу анімацыю на Захадзе ведаюць значна лепш і пішуць пра яе значна больш, чым у Беларусі, - падкрэсліла Наталля Сцяжко.
Нашу анімацыю на Захадзе ведаюць значна лепш і пішуць пра яе значна больш, чым у Беларусі, - падкрэсліла Наталля Сцяжко.