Беларуска кантрабандай везла ва Ўкраіну старадаўні абраз

Валынскія мытнікі затрымалі грамадзянку Беларусі. Яна спрабавала незаконна перавезці праз мяжу старадаўні абраз з выявай Вялікапакутніцы Варвары. Па звестках мытнікаў, беларуска, якая ехала ва Ўкраіну ў аўтамабілі "Фальксваген Пасат", не заявіла пра наяўнасць абраза ні пры вусным апытанні, ні ў мытнай дэкларацыію. Драўляны абраз (памерам 12х17 см) з выявай Вялікапакутніцы Варвары быў знойдзены ў жаночай сумачцы падчас памежна-мытнага кантролю.

Ніякіх дазвольных дакументаў, якія сведчылі б легальнасць вывазу абраза з Рэспублікі Беларусь, жанчына не мела. Яна сцвярджала, што пра каштоўнасць рэчы не здагадвалася, а схаваная рэліквія — падарунак свякрухі. Аднак ужо папярэднія высновы засведчылі, што абразу больш за 100 гадоў.

УНІАН