Беларуска патрапіла ў чарговы выпуск Кнігі рэкордаў Гінэса
У Лондане выйшаў чарговы, 52-гі па ліку, выпуск знакамітай Кнігі рэкордаў Гінэса. У Кнізе 2008 года апублікаваная інфармацыя пра больш за 1500 новых рэкордаў.
Сярод іх ёсць і дасягненне беларускі Алесі Гулевіч. У чэрвені 2006 года яна адначасова круціла 101 гімнастычным абручом. Нагадаем, Кніга рэкордаў Гінэса выдаецца з 1955 года. Зараз яна з’яўляецца на англійскай мове ў сарака краінах свету і перакладаецца яшчэ на 37 моваў.
Тым часам і іншыя беларусы намагаюцца патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса. “Еўрарадыё” нядаўна паведамляла пра хлопца, які ў Кіеве ўваткнуў у сваю дзяўчыну амаль 400 іголак.