Беларуска стала чэмпіёнкай Еўропы па шахматах сярод дзяўчат
У чарнагорскім горадзе Будва завяршыўся юніёрскі чэмпіянат Еўропы па шахматах.
Золата сярод дзяўчат самай старэйшай узроставай катэгорыі (U-18) заваявала беларуска Настасся Зязюлькіна. Як піша "Прессбол", наша суайчынніца набрала ў 9 турах 7 ачкоў. Столькі ж набрала і ізраільцянка Марсэль Эфраімскі, але яна саступіла Зязюлькінай па дадатковых паказчыках.
Фота — chess-news.ru