Беларуска стала чэмпіёнкай свету па каратэ

На III чэмпіянаце свету сярод юніёраў і дарослых па ката кёкусінкай каратэ ў швейцарскім горадзе Крыенс упершыню ўдзельнічала каманда Беларусі. 17-гадовая Вольга Аляхновіч, паведамляе "Вечерний Брест", па суме ачкоў у трох кругах апярэдзіла прадстаўніц Расіі ды Вялікабрытаніі і стала чэмпіёнкай свету.

Агулам Беларусь на спаборніцтвах прадстаўлялі пяць спартоўцаў.