Беларуска, у якой падазраюць свіны грып, не думала ехаць у Беларусь
28-гадовая беларуска, якая з 25 траўня шпіталізаваная ў Маскве па падазрэнню ў захворванні свіным грыпам, не збіралася ехаць у Беларусь. Як паведамляе "Интерфакс-Запад", яна стала жыве ў Італіі і здзяйсняла турыстычную паездку па ЗША, Чэхіі і Расіі, у расійскую сталіцу прыляцела з Прагі.
У маскоўскай гасцініцы беларусцы стала кепска, яна патрапіла ў бальніцу з высокай тэмпературай. У яе ўзялі ўсе неабходныя аналізы, але іх вынікі пакуль невядомыя. Цяпер грамадзянка Беларусі знаходзіцца пад назіраннем расійскіх медыкаў і адчувае сябе "практычна здаровай", яе тэмпература нармалізавалася.