Беларуска Вікторыя Азаранка перамагла знакамітую Марціну Хінгіс
18-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка перамагла знакамітую швейцарку 26-гадовую Марціну Хінгіс на адкрытым чэмпіянаце ЗША, адным з чатырох турніраў “Вялікага шлема”. Азаранка выйграла з лікам 3:6, 6:1, 6:0. Гульня працягвалася 1 гадзіну
36 хвілін. У 1/8 фінала беларуску чакае сустрэча з расіянкай Святланай Кузняцовай, якая перамагла іспанку
Анабель Медзіну Гарыгес – 6:3, 6:1.
БелаПАН
БелаПАН