Беларуска выйшла ў 1/4 фінала адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе

У 1/4 фінала адзіночнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе сярод юніёраў выйшла 15-гадовая беларуска Ганна Орлік.  У паядынку трэцяга круга Орлік абыграла амерыканку Ларэн Эмбры з лікам 6:2, 6:4, інфармуе "Прессбол".