Беларускае "фамільнае срэбра" на распродажы
Шэраг
прадпрыемстваў Беларусі, сярод якіх такія буйныя, як “Нафтан”, “Мазырскі
нафтаперапрацоўчы завод”, “Белшына” ды іншыя, расійская газета “КоммерсантЪ”
ацаніла ўсяго ў 70 мільёнаў долараў.
Нагодай для выстаўлення коштаў на нашае "фамільнае срэбра" стаў план Міністэрства эканомікі Беларусі па выхадзе з эканамічнага крызісу.
Згодна з ім, дзяржава гатовая прадаваць сваю долю ў буйных беларускіх прадпрыемствах. Аднак не так танна, як думае “КоммерсантЪ”.
Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што “калі хтосьці хоча купіць за капейкі беларускія прадпрыемствы — гэтага не будзе”.
Так, па яго словах, адна “Белшына” каштуе больш за мільярд долараў. Ацэньваць нашае фамільнае срэбра працягвае палітолаг, дырэктар цэнтра Еўрапейскіх гуманітарных даследаванняў Юрый Шаўцоў:
“Мазырскі НПЗ мае, здаецца, 42% замежных інвестыцый — гэта каля мільярду. Наваполацкі НПЗ яшчэ больш магутны. Думаю, звыш за мільярд ён будзе ацэньвацца. Ну, карацей, тут размова можа ісці пра дзесяткі мільярдаў долараў”.
Чаму “КоммерсантЪ” так нізка ацаніў нашыя прадпрыемствы? Можа, Расія збівае рэальныя кошты дзеля таго, каб пасля выкупіць заводы? Слаба верыцца, бо рэпутацыя Беларусі ў сферы прыватызацыі дужа падмочаная.
Яшчэ ў 2001 годзе Лукашэнка збіраўся прадаць расійскім кампаніям акцыі “Нафтана”, “Паліміра” і гродзенскага “Азоту”.
Урэшце ж абяцанага ніхто не атрымаў, проста за пошліны на экспарт расійскім нафтавікам дазволілі павялічыць пераапрацоўку на гэтых прадпрыемствах.
Юрый Шаўцоў мяркуе, што прыватызаваць нашыя прадпрыемствы будуць іншыя краіны:
“Гэта, хутчэй за ўсё, кітайскія карпарацыі, якія прапаноўваюць крыху больш за мільярд на гэты год пад розныя праекты. Потым, напэўна, будзе крыху арабскага капіталу — некалькі соцень мільёнаў. Магчыма, іранскі. Я сумняваюся, што будзе расійскі”.
Але якім бы краінам і які б працэнт акцыяў мы ні прадалі, кантроль усё адно застанецца ў беларускага боку. Працягвае былы старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Станіслаў Багданкевіч:
“Я думаю, што многія інвестары не захочуць купляць беларускае прадпрыемства, калі не прадаецца кантрольны пакет. Таму што без кантрольнага пакету прадпрыемства будзе кіравацца ўладамі Беларусі ў любым выпадку.
Тым больш, што ў нас ёсць правіла так званай “залатой акцыі”: тады нават, калі доля ўласнасці дзяржавы на прадпрыемстве 5 і 10 працэнтаў, то можна ўвесці гэтую “залатую акцыю” і кіраваць прадпрыемствам па-свойму.
Можа, толькі па высокаэфектыўных прадпрыемствах інвестары заўсёды знаходзяцца нават на частку акцый, не на кантрольны пакет”.
Дык што ўсё ж такі прымусіла расійскую газету “КоммерсантЪ” так танна ацэньваць нашыя прадпрыемствы? Беларускія спецыялісты каментуюць коратка.
Эканаміст Леанід Заіка лічыць, што “КоммерсантЪ” спазніўся з ацэнкамі: “Расіяне наўмысна ставяць такія нізкія цэны, каб паказаць нікчэмнасць, нязначнасць коштаў гэтых прадпраемстваў. Такія сумы, як 70 мільёнаў долараў, маглі быць 10 гадоў назад, не пазней”.
Палітолаг Юрый Шаўцоў адмаўляецца каментаваць: “Шчыра кажучы, гэта настолькі абсурдная лічба, што я б гэта не абмяркоўваў нават”.
Станіслаў Багданкевіч абураецца: “Гэта проста бязглуздзіца! Ну, што такое 70 мільёнаў?”
Беларускі ўрад, відаць, будзе стаяць на сваім. Ён патрабуе абавязкова павелічыць долю замежных інвестыцый у асноўны капітал краіны да 10%. Застаецца нявырашаным пытанне: хто за такую долю будзе змагацца?
Фота — photo.bymedia.net