Беларускае малако пацячэ ва Ўкраіну?

Напрыканцы ліпеня ў Гомелі можа прайсці сустрэча першых віцэ-прэм’ераў Беларусі і Ўкраіны Ўладзіміра Сямашкі і Аляксандра Турчынава. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў аглядальнік Раман Якаўлеўскі са спасылкай на кіеўскія крыніцы.
Раман Якаўлеўскі: “Прычына настойлівасці беларускага боку — экспарт беларускіх сельгаспрадуктаў, у тым ліку і знакамітага беларускага малака. Па некаторых звестках, украінскі бок мог бы пагадзіцца на прывілегіяваны гандаль для беларусаў у памежнай паласе. Аднак з-за нератыфікацыі ўжо амаль 15 гадоў дамовы аб дзяржаўнай мяжы беларускім бокам, такі варыянт, прыймальны для абодвух бакоў, уяўляецца малаверагодным”.