Беларускае малако падарве ўкраінскі рынак?

Украінскія ўрадавыя структуры асцерагаюцца, што адхіленыя Расіяй беларускія пастаўкі малака будуць перанакіраваныя ва Ўкраіну. Ппра гэта паведамляе расійская Газета.ru. У 2006 годзе так зрабіла Грузія: забароненае да ўвозу ў Расію віно было адпраўленае ва Ўкраіну, дзе хутка адваявала да 55% рынку.

З малаком праблема яшчэ больш складаная, сцвярджаюць спецыялісты. Па іх словах, украінскія прадпрыемствы толькі-толькі здолелі нармалізаваць рэжым працы на расійскім рынку пасля вядомых гандлёвых войнаў 2006–2007 гадоў.

Аднак адмовіцца ад экспарту малочных прадуктаў з Беларусі ўкраінскай уладзе складана з палітычных матываў. Толькі некалькі дзён таму прэм'ер-міністр Юлія Цімашэнка абяцала беларускаму калегу Сяргею Сідорскаму развіваць гандаль, здымаючы абмежаванні.