Беларускага палітуцекача ў Балгарыі пакінулі на волі

Палітычнага уцекача з Беларусі, прадпрымальніка Аляксандра Міхалоўскага балгарскі суд выпусціў на волю — пад падпіску аб нявыездзе. Аляксандр Міхайлоўскі: "Мяне пакінулі на волі. Нават пракуратура не стала падтрымліваць сваю скаргу, у якой яны самі прасілі пазбавіць мяне волі, адмяніць падпіску аб нявыездзе. Сёння пракурор у судзе сказаў, што не патрабуе майго арышта. Відаць таму што Балгарыя дэмакратычная краіна і яны паглядзелі, што ў мяне сапраўды дакументы ўцекача. Я на свабодзе".

Пакуль Аляксандр не мае права выехаць з Балгарыі і чакае наступных дзеянняў. Што будзе далей не вядома — канчатковага рашэння суда няма. Адвакат будзе нешта ведаць толькі ў аўторак. Пакуль уцекач з Беларусі збірае неабходныя дакументы і нават быў вымушаны на ўласныя сродкі зняць у Балгарыі кватэру для сябе і сваёй сям'і.

Больш падрабязна чытайце ў рэпартажы Еўрарадыё.