"Беларуськалій" занесены ў спіс "небяспечных"
У сувязі з чым пагалоўную дактыласкапічную рэгістрацыю арганізуюць на
ўсіх прамысловых пляцоўках. Кіраўнікі прадпрыемства ўжо рыхтуюцца да яе. Гарнякі і ўзбагачальнікі лічаць, што іх хочуць узяць пад татальны кантроль.
Ініцыятарам "малявання пальчыкаў" выступіў Салігорскі РАЎС. У лісце да генеральнага дырэктара "Беларуськалія" Андрэя Башуры мясцовае міліцэйскае начальства спасылаецца на пункт 1.5 артыкула 7 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі". Там сапраўды гаворыцца, што асобы, якія працуюць на небяспечных вытворчасцях, падлягаюць абавязковай дактыласкапічнай рэгістрацыі.
Аднак закон быў прыняты яшчэ 2 кастрычніка 2003 г. Калі РУП "ПА "Беларуськалій" залічаны ў небяспечныя вытворчыя аб'екты, чаму пра дактыласкапію згадалі амаль праз шэсць гадоў? Вось што паведаміла адна з нашых крыніцаў у Салігорскам РАЎС:
- Раней "Беларуськалій" быццам бы не лічылі небяспечным вытворчым аб'ектам. Не выбухоўку ж там вырабляюць, не атрутныя рэчывы. А цяпер у сувязі з становішчам у краіне, свеце ёсць таемны загад мець адбіткі пальцаў як мага большай колькасці людзей.
Гаворыць Анатоль, машыніст камбайна адной са здабычных брыгад: - Кантраляваць нас хочуць ва ўсім. Мы ўжо абмяркоўвалі паміж сабою, як можна нашымі "пальчыкамі" маніпуляваць. Дапусцім, я вырашыў чагосьці актыўна дамагацца ў сферы працоўных або грамадзянскіх правоў. Стаў непажаданы. І вось тую ж бутэльку з-пад піва, да прыкладу, якую я трымаў у руках, падкінуць на месца злачынства. Паспрабуй адмыйся!
Валянціна, машыністка канвеера адной з узбагачальных фабарык, абураецца: - У нас у раёне вялікая злачыннасць. Міліцыя скардзіцца, што не можа за ўсім усачыць. А тут столькі супрацоўнікаў будзе скіравана на правядзенне дактыласкапіі. Нас жа дваццаць тысяч!
Працы міліцыянтам сапраўды будзе шмат. Можна сказаць, вялізная будзе праца. Толькі вось ці паўплывае яна на паляпшэнне крымінагеннага становішча ў Салігорскам рэгіёне? Народ сумняецца. Але "на пальчыкі" пойдзе…