Беларуская АЭС будзе працаваць на айчынным паліве?

Геолагі вядуць пошукі ўрана на поўдні Беларусі, у раёне ад Ельска да Лельчыцаў. Пра гэта заявіў спецыяліст Мінпрыроды Ўладзімір Карпук. Разведку вядзе рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белгеа". Па словах Карпука, якія перадае БелаПАН, ёсць інфармацыя пра павышаныя канцэнтрацыі пародаў з утрыманнем урану.

Супрацоўнікі "Белгеалогіі" пры здабычы карысных выкапняў зафіксавалі ў Беларусі сотні анамалій радыеактыўных элементаў. Пытанне толькі ў тым, з чым яны звязаныя: з уранам, фторыем ці каліем. Для вызначэння гэтага патрабуюцца дадатковыя даследаванні.