Беларуская чыгунка гвалціць вушы “музыкай”
Многія пасажыры скардзяцца на нізкаякасную музыку і фільмы, якімі гвалтоўна іх "частуе" Беларуская чыгунка. Міністэрства культуры ў хуткім часе можа гэта змяніць.
Фірмовы цягнік “Берасце” выязджае ў Мінска ў 6.20 і апоўдні вяртаецца назад. Кошты за квіткі сягаюць за дваццаць тысяч. Вагоны ў асноўным сядзячыя. Які ж сервіс прапануецца за гэтыя грошы? У кожным вагоне па два тэлевізары, па іх круцяць фільмы. Плюс прапануюць самаробныя музычныя фанаграмы. Часта гучыць расійскі “блатны шансон”, хіт - “Уладзімірскі цэнтрал”.
Некаторыя пасажыры незадаволеныя: не ўсе любяць “баявікі”, і музычныя густы розныя.
Начальнік вагоннага ўчастка дэпо Брэста Яўген Васілюк сказаў “Еўрарадыё”: "Складаная праблема, таму што аднаму падабаецца, другому не. Што трансляваць, які асартымент?"
Еўрарадыё: “У вас ёсць спецыялісты, які займаюцца падборам і маюць дыплом псіхолага?”
Яўген Васілюк: "Псіхолаг у нас ёсць, але наогул гэта зацвярджаецца. Узгадненне ідзе па той прадукцыі, якая транслюецца. Але мы цяпер паставілі пытанне, і Міністэрства культуры разглядае яго, каб не гэтыя фільмы круціць, якія ўсім надакучылі, а паказваць нешта пазнавальнае па Беларусі. Ёсць у іх падборкі гістарычныя, прырода, каштоўнасці гістарычныя. Гэта будзе шмат лепш за баявікі".
Еўрарадыё: "А калі перастанеце народ нагружаць "музыкай?"
Яўген Васілюк: "Ну, ведаеце, народ музыку патрабуе, адно што не ўсім падабаецца аднолькавая".
Тэрміны зменаў невядомыя, але спадар Васілюк назваў альтэрнатыву: можна ехаць у купейных вагонах таго самага «Берасця». Там білеты даражэйшыя, але і фільмаў з музыкай не будзе. Можна сесці на расійскі цягнік або электрычку. Там таксама няма гвалтоўнай «культпраграмы», ды і квіткі таннейшыя, бывае нават на 8-9 тысяч.
У іншых цывілізаваных краінах справа з забаўляннем у дарозе вырашаецца двума спосабамі: або ўсталёўваецца шматканальныя радыё і тэлевізія з навушнікамі, або ў вагонах і салонах пануе ціша.