Беларуская чыгунка занялася перадвыбарнай агітацыяй? (ФОТА)

Пад партрэтам - вялізны подпіс "Наша сила". Першая старонка газеты змяшчае заключнае слова кіраўніка краіны на чацвёртым Усебеларускім народным сходзе.

У артыкуле "Наша моц – у руху" на першых старонках Лукашэнка заклікае: "Памятайце толькі адну бясспрэчную рэч: у нас сапраўды цвёрдая сістэма ўлады. І ў гэтай сістэме ўлады вялікую і вызначную ролю грае кіраўнік краіны. Буду я кіраўніком ці хтосьці іншы, мы ні ў якім разе не павінны сыходзіць ад падобных мерапрыемстваў", – тлумачыць Лукашэнка важнасць правядзення сходу.