Беларуская дэлегацыя накіравалася ў Маскву для нафтавых перамоваў
Беларуская дэлегацыя на чале з першым намеснікам прэм'ер-міністра Ўладзімірам Сямашкам у панядзелак накіравалася ў Маскву. Мэта паездкі - працяг перамоваў па пастаўках нафты ў Беларусь. Як паведамляе "Інтэрфакс", чарговы раўнд перамоваў пра пастаўкі нафты з Расійскай Федэрацыі ў Беларусь і яе транзіт па тэрыторыі краіны ў 2010 годзе запланаваны на 25 студзеня.