Беларуская дэлегацыя паехала на “Еўрабачанне”

Сёлета Беларусь у дзясяты раз бярэ ўдзел у гэтым конкурсе. Гэтым разам нашу краіну прадставіць Алёна Ланская з песняй Solayoh. 7 траўня ў спявачкі першая індывідуальная рэпетыцыя, а другая рэпетыцыя ў касцюмах пройдзе 10 траўня.

11 траўня адбудзецца беларуская вечарынка ў “Еўраклубе”, на якой прадставяць лінейку беларускай промапрадукцыі: там будзе і гарэлка, і шакаладкі “Алёнка” і нават флэшкі і дэкаратыўная планета Solayoh

Першы паўфінал конкурса, на якім Алёна Ланская выступіць пад нумарам 11, адбудзецца 14 траўня. Другі паўфінал — 16 траўня, фінал — 18 траўня, інфармуе БелаПАН.