Беларуская дзяржава працягвае парушаць правы чалавека.
Беларуская дзяржава працягвае парушаць правы чалавека. Пра гэта ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі нагадвае сайт брытанскага аддзялення няўрадавай арг
Пра гэта ў сувязі з прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі нагадвае сайт брытанскага аддзялення няўрадавай арганізацыі "Міжнародная амністыя", перадае БелаПАН.
Правы
чалавека ў Беларусі рэгулярна парушаюцца дзяржавай. Свабода слова і
права на мірны пратэст не захоўваюцца. Праваабаронцы зведваюць пераслед,
заявіў дырэктар брытанскага аддзялення "Міжнароднай амністыі" Кейт Ален.
Беларусь з'яўляецца адзінай краінай у Еўропе, якая па-ранейшаму
практыкуе смяротную кару, нагадвае Ален. Праваабаронцы называюць краіну
"апошнім катам Еўропы".
Беларускія суды, на думку брытанскіх
праваабаронцаў, захоўваюць рэпрэсіўныя рысы савецкай сістэмы
крымінальнага правасуддзя, а суддзі звычайна не выкарыстоўваюць свае
паўнамоцтвы для справядлівага вырашэння пытанняў аб законнасці арыштаў.
Апрача таго, дзяржава, на думку праваабаронцаў, працягвае кантраляваць большасць сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі.
Аўтары
нагадваюць пра заклік "Міжнароднай амністыі" да хуткага, справядлівага і
эфектыўнага расследавання нядаўняй гібелі заснавальніка беларускага
сайта навін "Хартыя'97" Алега Бябеніна.