Беларуская філалогія не папулярная сярод польскіх студэнтаў
Сёлета не будзе першага курса беларусістыкі ва ўніверсітэце ў Беластоку, перадае мясцовая газета “Kurier Poranny”. На 70 месцаў знайшлося толькі 10 ахвотных. Беластоцкая газета цытуе дэкана філалагічнага факультэта Багуслава Нававейскага. Па яго словах, неабходна было набраць як мінімум 15 першакурснікаў. Гэта не першы недабор на беларускую філалогію ў Беластоку. Два і тры гады таму таксама быў недахоп ахвотных вывучаць беларускую мову і літаратуру.
На думку сацыёлага Радаслава Арышчына, на якога спасылаецца “Kurier Poranny”, польская моладзь ведае, што ў Беларусі карыстаюцца пераважна рускай мовай і аддае перавагу менавіта ёй.
Нагадаем, паводле агульнапольскага перапісу насельніцтва 2002 года, амаль 50 тысяч грамадзян суседняй краіны назвала сябе беларусамі. У асноўным гэта жыхары Падляшскага рэгіёну.