Беларуская футбольная "маладзёжка" збіраецца ў Чылі

Моладзевая зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Юрыя Курненіна  выступіць у міжнародным "Турніры чатырох нацый" у Чылі. Як паведамляе "Прессбол", у аднакругавым турніры прымуць удзел зборныя Беларусі, Малдовы, Замбіі і Чылі. Каляндар яшчэ не зацверджаны, але, верагодна, матчы адбудуцца 21, 24 і 28 студзеня.