Беларуская “маладзёжка” разграміла клуб 5-га аўстрыйскага дывізіёна

Моладзевая зборная Беларусі па футболе разграміла клуб пятага аўстрыйскага дывізіёна. Таварыская сустрэча паміж зборнай Беларусі ва ўзросце да 21 года і аўстрыйскім клубам “Біргфельд” (Д5) адбылася ў Аўстрыі і скончылася з лікам 8:0 на карысць беларусаў. Галы забілі Скавыш — 2, Варанкоў — 2, Няхайчык, Мацвеенка, Савасцьянаў і Калацэй, паведамляе “Прессбол”.