Беларуская мытня пачала працаваць ва ўзмоцненым рэжыме
Беларуская мытня сёння пачала працаваць ва ўзмоцненым рэжыме, каб грамадзяне змаглі камфортна ездзіць на калядны шопінг за мяжу, інфармуе Першы тэлеканал. Спецыяльны фармат працы мытнікаў для паскарэння мытнага афармлення будзе дзейнічаць да 9 студзеня. Дзякуючы павелічэнню складу дзяжурных змен, пункты афармлення будуць працаваць і ў выхадныя дні.