Беларуская парламенцкая дэлегацыя ўдзельнічае ў ПА АБСЕ

Беларуская дэлегацыя прадстаўленая дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў на чале з намеснікам яе старшыні Віктарам Гумінскім, перадае БЕЛТА.


На сёння ў парадку дня сесіі ПА АБСЕ — паседжанне Сталага камітэту, на якім выступіць старшыня арганізацыі Вольфганг Гросрук. Са справаздачай аб бягучай фінансавай сітуацыі і бюджэце Асамблеі на 2013-2014 гады выступіць казначэй Раберта Батэлі.



У часе першага пленарнага паседжання адбудуцца выступы дзеючага старшыні АБСЕ, міністра замежных справаў Украіны Леаніда Кажары і генсека арганізацыі Ламберта Заніера.



У наступныя тры дні парламентарыі краін-удзельніц АБСЕ будуць працаваць у камітэтах над праектамі рэзалюцыяў па розных актуальных тэмах міжнароднага парадку дня.