Беларуская раварыстка выйграла "Гран-пры Сальвадора"

Першай яе перамогай стаў выйграны этап на шматдзёнках "Вуэльта Коста-Рыка". Цяпер жа Амялюсік бліскуча фінішавала на шматдзёнках "Гран-пры Сальвадора", піша "Прессбол". Беларуская раварыстка апярэдзіла дзвюх вельмі моцных саперніц — двухразовую медалістку Гульняў у Лондане расіянку Вольгу Забялінскую (на дзве секунды) і чэмпіёнку "Джыра д'Італія"-2013 амерыканку Мару Эбат (на чатыры секунды).



У аўторак возьме старт апошняя частка веласіпеднага спаборніцтва ў Сальвадоры — шасцідзённая гонка "Вуэльта Сальвадор".



Фота — pressball.by