Беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова выйшла ў фінал "Кубка Крамля"
Беларуска Вольга Гаварцова выйшла ў фінал тэніснага турніра "Кубак Крамля". У паўфінале яна перамагла расіянку Алісу Кляйбанаву — 6:2, 6:1. Як адзначае БЕЛТА, Гаварцова ўпершыню ў сваёй кар'еры згуляе ў фінале турніра Жаночай тэніснай асацыяцыі. На сённяшні дзень беларуска займае 67-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу.
У фінале Вольга Гаварцова згуляе з італьянкай Франчэскай Ск'явонэ.
У фінале Вольга Гаварцова згуляе з італьянкай Франчэскай Ск'явонэ.