Беларуская ўцякачка Таня Казыра вяртаецца на радзіму

16-гадовая беларуска, якая ў жніўні не захацела вяртацца на радзіму пасля аздараўленчай праграмы ў ЗША, усё ж вырашыла прыехаць дадому.
Дзяўчына патэлефанавала бабулі ў Барысаў і расказала, што ёй сумна і яна вяртаецца, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.

Нагадаем, Таня Казыра паехала ў Амерыку па чарнобыльскай праграме ўжо ў дзявяты раз.

Але да прызначанай даты вылету дадому, 5 жніўня, у аэрапорт не прыехала. Самалёт з беларускімі дзецьмі вярнуўся ў Мінск без яе. Разгарэўся міжнародны скандал.

Амерыканскія бацькі Тані - Дэбара і Мануэль Запата - нанялі для дзяўчынкі адваката, каб той дапамог ёй застацца ў Амерыцы афіцыйна. А тым часам праграмы па аздараўленні дзяцей у ЗША прыпынілі.