Беларускі баксёр Віталь Шкраба памёр у выніку самагубства — пракуратура

Беларускі баксёр Віталь Шкраба загінуў у выніку самагубства. Такая асноўная версія салігорскай пракуратуры, якая праводзіць праверку па факце гібелі спартсмена.
Пра тое, што магло паслужыць прычынай самагубства, у пракуратуры не паведамляюць. Нагадаем, у канцы мінулага тыдня баксёр Віталь Шкраба быў знойдзены мёртвым з нажом у грудзях у сваёй кватэры ў Салігорску.

Ён быў чэмпіёнам Беларусі ў прафесійным боксе, правёў тытульныя баі з вядомым расійскім баксёрам Мікалаем Валуевым.

“Інтэрфакс”