Беларускі баксёр збіраецца пабіць расіяніна Мікалая Валуева
Беларускі баец змешанага стылю Андрэй Арлоўскі мае намер перайсці ў бокс і ў першым жа баі кінуць выклік Мікалаю Валуеву.
А перад гэтым ён збіраецца перамагчы расійскага байца Фёдара Емяльяненку. 32-гадовы беларус з'яўляецца былым чэмпіёнам UFC у суперцяжкай вазе. Яго бой з Емяльяненкам павінен адбыцца 24 студзеня ў рамках турніру "Affliction: Day of Reckoning".
Адразу пасля гэтага беларус гатовы падпісаць кантракт з баксёрскай прамоўтэрскай кампаніяй Golden Boy Promotions, паведамляе партал SportBelarus.com.