Беларускі більярдыст зарабіў у Грозным каля 14 тысяч долараў
Беларус Яўген Курта стаў пераможцам трэцяга міжнароднага турніра па рускім більярдзе, прысвечаным памяці загінулага прэзідэнта Чачэніі Ахмата Кадырава. Як паведамляе РИА "Новости", за фінальным паядынкам, у якім спаборнічалі беларус і Каныбек Сагынбаеў з Кыргызстана, назіраў прэзідэнт рэспублікі Рамзан Кадыраў. Яўген Курта атрымаў за першае месца прэмію ў памеры 450 тысяч рублёў, а гэта каля 14 тысяч долараў.
Адзначым, што ў спаборніцтвах удзельнічалі 16 спартсменаў з Расіі, Украіны, Кыргызстана, Грузіі, Літвы, Арменіі і Беларусі. Яўген Курта — бронзавы прызёр чэмпіянату свету, чэмпіён Азіі 2009 года.
Фота — mosbilliard.ru