Беларускі бягун выйшаў у паўфінал чэмпіянату свету

Чатыры камплекты ўзнагарод будуць разыграныя сёння ўвечары на 12-м чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які праходзіць у Берліне. Аднак беларускія спартсмены за медалі змагацца не будуць.
Як паведамляе БЕЛТА, раніцай у сераду паспяхова выступіў у кваліфікацыі толькі беларускі спрынтар Максім Лынша. Па выніках папярэдняга забегу на дыстанцыі 110 метраў з бар'ерамі ён выйшаў у паўфінал, які пройдзе ў чацвер.

Беларускія кідальніцы дыска Эліна Зверава і Ірына Ятчанка не здолелі пераадолець кваліфікацыі. Дзесяціборац Андрэй Краўчанка пасля трох відаў спаборніцтваў знаходзіцца на 13-й пазіцыі сярод 36 удзельнікаў.

Чэмпіянат свету ў Берліне завершыцца ў нядзелю, 23 жніўня.