Беларускі экіпаж прыме ўдзел у марафоне "Дакар-2009"
Беларускі экіпаж прыме ўдзел у марафоне "Дакар-2009". Марафон стартуе 3 студзеня 2009 года ў Буэнас-Айрэсе і завершыцца 17 студзеня на тэрыторыі Аргенціны і Чылі. На старт супермарафону выйдзе каманда "Флексгруп" на чале з вядомым беларускім гоншчыкам пілотам Сяргеем Шкелем. Штурманскае месца зойме Аляксандр Тараненка. Тэхнічную падтрымку будзе ажыццяўляць кіроўца-механік Дзмітры Запарошчанка, механікі Ўладзімір Матуз і Аляксандр Нікончык. Экіпаж выступіць на аўтамабілі Таёта FG у класе Т2 пад стартавым нумарам 482.
Пілот каманды Сяргей Шкель адзначыў, што гэтая гонка будзе вылучацца асаблівай складанасцю. Яе агульная працягласць складзе больш за 9,5 тыс.км, з якіх звыш 5,6 тыс.км прыпадае на хуткасныя спецучасткі. На старт выйдуць больш за 550 удзельнікаў.
Асаблівасцю гонкі з'яўляецца і тое, што некаторыя ўчасткі гоншчыкі будуць праходзіць на вышыні каля 4,7 тыс.м над узроўнем мора.
БЕЛТА