Беларускі экіпаж стартаваў у ралі-рэйдзе "Дакар”

Беларускі экіпаж каманды "Флексгруп" у складзе пілота Сяргея Шкеля і штурмана Аляксандра Тараненкі 3 студзеня стартаваў у ралі-рэйдзе "Дакар", які ўпершыню ў сваёй 30-гадовай гісторыі праходзіць на тэрыторыі Паўднёвай Амерыкі.
Легендарны ралі-рэйд адбудзецца ў гэтым годзе 3—17 студзеня ў Аргенціне і Чылі. У "Дакары-2009" бяруць удзел каманды з 49 краін. Усяго 500 адзінак тэхнікі. Беларуская каманда ўдзельнічае пад стартавым нумарам 482 у катэгорыі аўто Super Production.

Наш экіпаж выступіць на спецыяльна падрыхтаваным аўтамабілі Toyota FJ. Агульны кошт удзелу беларускай каманды ў ралі-рэйдзе складзе прыкладна 550 тысяч еўра. Практычна поўнасцю гэта грошы замежных фундатараў, паколькі ў Беларусі іх знайсці не ўдалося.

БелаПАН