Беларускі еўрапейскі форум пройдзе 14 лістапада
Такое рашэнне было прынята на пасяджэнні аргкамітэта мерапрыемства.
“Падчас пасяджэння мы азнаёміліся з графікам правядзення сходаў, якія павінны прайсці па ўсёй Беларусі, — распавёў Еўрарадыё намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч, якія кіраваў пасяджэннем. — Сёння мы маем каля 86 заявак на правядзенне такіх сходаў як у рэгіёнах, так і ў Мінску. Сыходзячы з графіка правядзення сходаў, апошнія з іх павінны адбыцца да пачатку лістапада. І бліжэйшая зручная дата для правядзення самога форума – субота 14 лістапада”.
Дакладнае месца правядзенне форума пакуль не вызначана. Па словах Юрася Губарэвіча, гэта мусіць быць зала, здольная змясціць тысячу дэлегатаў форума, і пажадана ў цэнтры сталіцы. Галоўная ідэя мерапрыемства: дэманстрацыя падтрымкі еўрапейскага выбару Беларусі.
Плануецца, што на Форум прыедуць замежныя госці: дэпутаты Еўрапарламента, прадстаўнікі іншых структур Еўрасаюза і дыпламатычнага корпусу краінаў ЕС. Запрашэнне прыехаць на Форум атрымаў і старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк.