Беларускі форвард Андрэй Касціцын атрымаў траўму галавы ў матчы НХЛ

Траўму галавы атрымаў у хатнім матчы чэмпіянату НХЛ беларускі форвард канадскага "Манрэалю" Андрэй Касціцын.  На 4-й хвіліне гульні з "Феніксам", якую гаспадары пляцоўкі выйгралі з лікам 4:1, абаронца гасцей Курт Соер, выконваючы сілавы прыём, моцна штурхнуў Касціцына на агароджу. Беларус нейкі час нерухома ляжаў на лёдзе і толькі з дапамогай партнёраў змог падняцца на ногі і сыйсці з пляцоўкі.

Цяпер Андрэй Касціцын праходзіць абследаванне і чакае вердыкту лекараў, інфармуе sport.belta.by.