Беларускі форвард Сяргей Касціцын згуляў свой першы матч за “Нэшвіл”

Беларускі форвард Сяргей Касціцын правёў у чэмпіянаце НХЛ першы матч за сваю новую каманду “Нэшвіл”, куды ён перабраўся мінулым летам з “Манрэалю”, паведамляе БЕЛТА. У гэтай сустрэчы “Нэшвіл” выйграў у “Сэнт-Луіса” — 4:3. У папярэдніх матчах малодшы з братоў Касціцыных не змог згуляць цераз траўму нагі. У дэбютным паядынку беларус выходзіў на лёд у стартавым звяне з Дэвідам Легвандам і Джоэлем Уордам. Ён правёў на пляцоўцы 13 хвілінаў 17 секунд, выканаў адзін кідок у бок брамы, атрымаў 2 хвіліны штрафу і завяршыў сустрэчу з паказнікам карыснасці “-1”.

Такім чынам, нягледзячы на перамогу яго каманды, персанальна для Сяргея паядынак склаўся не вельмі ўдала. Ён знаходзіўся на лёдзе, калі “Нэшвіл” прапусціў першы год, а затым яго выдаленне прывяло да другога ўзяцця брамы гаспадароў.