Беларускі футбаліст атрымаў расійскае грамадзянства

Беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба “Крылы Саветаў” Аляксей Сквярнюк атрымаў расійскі пашпарт.
З сегодняшняя дня ён з’яўляецца грамадзянінам Раійскай федэрацыі. У той жа час, як паведамляе сайт Соккер.Ру, Сквярнюк не адмовіўся ад беларускага грамадзянства, што дазваляе яму працягваць выступленні за зборную Беларусі.

Беларускаму футбалісту зараз 21 год. Ён выступаў за юнацкую і моладзевую зборныя Беларусі, таксама выклікаўся на зборы галоўнай каманды краіны.