Беларускі футбаліст Цімафей Калачоў пераедзе ў “Маскву”?

Паўабаронца нацыянальнай зборнай Беларусі і расійскага “Растова” Цімафей Калачоў у бліжэйшы час можа перайсці ў клуб “Масква”, паведамляе “Спорт-экспрэс”. Па звестках газеты, у “гараджан” паўсталі праблемы з пазіцыяй правага паўабаронцы, на якой у Растове выступае 26-гадовы беларускі футбаліст. У першым крузе цяперашняга чэмпіянату Расіі Калачоў правёў за “Растоў” 14 матчаў і забіў адзін гол.

У складзе “Масквы” ўжо гуляюць трое беларусаў – варатары Юрый Жаўноў, Антон Амельчанка і Ілля Гаўрылаў.

"Белорусские новости"